Vieranika Abida

Palačany, Belarus

Здзіўленне

Калісь не так даўно ў мае рукі трапіў стары школьны падручнік па беларускай літаратуры, дзе я прачытала верш Максіма Танка "Дрэвы паміраюць…". Гэты верш закрануў маю душу. Мяне ўразілі яго апошнія словы, а менавіта: "Чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём.". Зноў і зноў, калі я перачытваю гэтыя радкі, у мяне ўзнікаюць пытанні: "Што ж адбываецца з намі?", "Чуйныя мы, ці не?",  "Як добра мы ведаем, што сутнасць жыцця чалавека, прыроды – у вечным руху, у здольнасці мяняцца, захапляцца, здзіўляцца?", "Ці сапраўды мы шчыра ўдзячныя Пану Богу за ўсе тое, што Ён для нас так дзіўна, добра стварыў?". Так напраўду, ці здзіўляемся мы ну хоць бы сіняму небу, жыццядайнаму дажджу, жытнёваму полю, свежаму хлебу, імкліваму ручаю, ласкаваму траўню, сонцу на ўсходзе… Калі я ўсведамляю сабе, што чалавек за нейкіх 100-150 гадоў знішчыў амаль усё, што служыла яму тысячагоддзямі, то  ўпадаю ў нейкі тупіковы адчай. Тады мне здаецца, што неабходнасць у канцы Свету, калі разумець яго як знішчэнне чалавека разумнага, насамрэч наспела. Тады ўспамінаюцца словы, што калісьці абляцелі ўвесь інтэрнэт: "Божа… палі, нішчы! Тут ужо нічога не паправіць!". Са сваім развітым інтэлектам чалавек ужо даўно стаў бадай ці не аной з самых галоўных  праблем планеты. Ен амаль не змяніўся за тысячагоддзі, і цытаты грэкаў гэта пацвярджаюць. Чалавек касцянее ўсе больш у адных і тых жа заганах і разбурае нашмат больш чым будуе. Але… я гляджу на дзяцей – яны радуюцца, гляджу на жывёл – яны давяраюь нам, гляджу на неба – там аблокі, на нашу неверагодную планету –  на ей цуды. На людзей – сярод іх дабрадзеі, светлыя і міласэрныя людзі… І мне здаецца, што гэта яшчэ не канец! Мы яшчэ пажывём! Пасадзім новыя дрэвы,  выхаваем у дзяцей чуласць да прыроды і бліжняга… Мы паправімся, і, магчыма,  тут нас яшчэ пацерпяць, прымуць нашых дзяцей і калі-небудзь будуць чакаць нашых унукаў.

 

— Read more —
Contact me Learn more about Jesus

Similar stories