Adela Volskaya

Minsk, Belarus

Ён - сэнс майго жыцця!

З дзяцінства я хадзіла ў касцёл і любіла спяваць для Бога, але на працягу 14 гадоў я не магла зразумець, што я раблю ў гэтым свеце, навошта Тата мяне сюды паклікаў. Часам я лічыла, што не варта Божай любові, я была ня ўпэўнена ў сабе, у мяне мала што атрымлівалася, а таксама былі праблемы з вучобай і гэта мяне вельмі мучыла. Але аднойчы Бог даў мне зразумець, што маё жыццё вельмі істотна для Яго. Пасля гэтага адкрыцця я пачала бачыць Бога ў розных дробязях, у маёй руціне і ў людзях, якія мяне атачалі. А таксама я зразумела, што сэнс майго жыцця ў тым, каб праслаўляць Бога ў песнях і дзяліцца з людзьмі маёй радасцю ў Ім.

— Read more —
Contact me Learn more about Jesus

Similar stories